Версія для друку
Памер
+
Друк

Усе маюць права ведаць аб праве

06.12.2017
У Ашмянскай раённай бібліятэцы з 4 па 8 снежня праходзіць Тыдзень прававой інфармацыі “Усе маюць права ведаць аб праве”. Тыдзень пачаўся з адкрытага прагляду літаратуры кніжнай выставы “Закон адзін для ўсіх”, у ходзе якога чытачы змаглі пазнаёміцца з літаратурай заканадаўча-прававога характару па тэмах: “Правы сям'і – клопат дзяржавы”, “Вашы правы і абавязкі, маладыя”, “Заканадаўства ў дапамогу інвалідам і пажылым”, “Парады юрыста на ўсе выпадкі жыцця”. Дадзеная выстава з тэматычнымі падборкамі будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Тыдня.
   5 снежня для маладых інвалідаў цэнтра рэабілітацыі праведзена прававая гутарка “Закон аберагае і накіроўвае”.
   6 снежня ў бібліятэцы ладзіцца кансультацыя юрыста Ашмянскай натарыяльнай канторы, да якога можна звярнуцца па ўсіх пытаннях прававога характару.
   7 снежня запланавана экскурсія ў публічны цэнтр прававой інфармацыі раённай бібліятэкі “Твой компас у свеце права”.
   8 снежня адбудзецца прававы лекторый “Прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў” з удзелам спецыяліста Ашмянскага РАУС.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.oshmiany.gov.by/by/ab-prawe-use/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА