Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту


Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

                                                                                     

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (тэл. 7-92-60) 

   Наш адрас: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 21

 

   Прызначана для людзей пажылога ўзросту і падтрымання іх актыўнага ладу жыцця. Паслугі аддзялення атрымліваюць 96 чалавек.

   У аддзяленні аказваюць паслугі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання на бясплатнай аснове:
- кансультатыўна-інфармацыйныя;

- сацыяльна-педагагічныя;

- сацыяльна-псіхалагічны;

- сацыяльна-рэабілітацыйныя;

- сацыяльна-пасрэдніцкія;

- сацыяльна-бытавыя.

  
На платнай аснове арганізавана паслуга «Дзённы нагляд» для грамадзян пажылога ўзросту ў аддзяленні.


   На ўмовах поўнай аплаты:
-заняткі на спартыўных трэнажорах;
-гуртковая дзейнасць.
 
   Праца вядзецца ў трох нак
ірунках:
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- валанцёрскі рух;
- культурна-дасугавая дзейнасць.

   У аддзяленні працуюць:
 Гурткі  (на ўмовах поўнай аплаты)


1. «Здароўе»
2. «Працаўніца»
3. «Камп
ютарная грамата»
4. «Другое дыханне»

5. «Йога і пілатэс»

  

 Клубы
1. «Гутарка»
2. «Інтэлектуальная размова»
3. «Турысты – аптымісты»
4. «Залаты ўзрост»
5. «Пазітыўны настрой»
6. «Задушэ
ўная размова»
7. «Натхненне»
8. «Жамчужына»
9. «Шахматна-шашачны»

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту працуюць:

 - сацыяльнае кафэ «Клопат»;

 - майстэрня «Добрых спраў»;

 - школа «Бяспека грамадзян пажылога ўзросту».

 

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту можа быць залічаны:

-непрацуючы грамадзянін ва ўзросце 60 гадоў і старэй, які дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, які мае права на дзяржаўную пенсію;

- інвалід 1 і 2 групы.

Для аказання сацыяльных паслуг грамадзянін павінен прадаставіць наступныя дакументы:

Ø дакумент, які сведчыць асобу;

Ø згоду на апрацоўку персанальных дадзеных;

Ø дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда і т. п.);

Ø медыцынскую даведку аб стане здароўя;

Ø пісьмовую заяву;

Ø даведка з месца жыхарства;

Ø даведка пра склад сям'і;

Ø даведка аб памеры пенсіі;

Ø даведка аб наяўнасці (адсутнасці) догляду за інвалідам 1 групы або асобай, якая дасягнула 80 гадоў.


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.