Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

 13 студзеня каля галоўнай ёлкі горада адбудзецца навагодні паказ "Стары Новы год праз прызму стагоддзяў"

11.01.2024
13 студзеня 2023 года ў 17.00 каля галоўнай ёлкі горада Ашмяны адбудзецца тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне «Стары Новы год праз прызму стагоддзяў».

Ашмянскі раённы цэнтр культуры прапануе гледачам бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення дадзенага свята, даведацца пра асаблівасці яго святкавання ў розных эпохах і стагоддзях, а таксама сустрэцца ўжо ў новым 2023 годзе з ключавымі гістарычнымі персанажамі!

У праграме мерапрыемства — конкурсы, забавы, песні, танцы і сюрпрызы для ўсіх, хто хоча адсвяткаваць Стары Новы год!
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.