Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

7 мая ў Ашмянскім раёне адбудзецца патрыятычны аўтапрабег "Паклонімся вялікім тым гадам"

03.05.2024
   7 мая ў Ашмянскім раёне адбудзецца патрыятычны аўтапрабег "Паклонімся вялікім тым гадам", прымеркаваны да Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, якія сёлета адзначаюцца ў адзін дзень — 9 мая.
   Стартуе аўтапрабег а 15.00 ад плошчы каля Ашмянскага райвыканкама. Прыняць удзел у патрыятычнай акцыі і ўскласці кветкі да помнікаў загінулым землякам могуць усе жадаючыя.
   Удзельнікі аўтапрабегу адправяцца па двух маршрутах: Ашмяны-Кракоўка-Жупраны-Станцыя Ашмяны-Навасёлкі-Ашмяны; Ашмяны-Гальшаны-Баруны-Навасёлкі-Ашмяны.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.