Дзень маці ў Кракоўке
14 кастрычніка ў АКіВЧ аг.Кальчуны прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці. У гэты дзень можна было папрысутнічаць і на тэлеперадачы "Навіны", з якой гледачы даведаліся гісторыю ўзнікнення гэтага выдатнага дня, і на праграме "Устами младенца", дзе дзеці, прысутныя ў зале, адказвалі на пытанні пра дарослых, і на музычнай праграме "Споемте, друзья"(што за песня без баяна?), тут Б.А.Качан парадаваў прысутных сваім віртуозным выкананнем, і на перадачы " Пра самае галоўнае ", у рамках якой і адбылося галоўнае дзейства мерапрыемства - конкурс" Супер мама! ". Удзельніцы конкурсу С.Сырамалот, В.Дзьмухоўская, Н.Мікліс і А.Абрамовіч распавядалі пра свае захапленні, адказвалі на займальныя пытанні вядучых С.Кагадоўскай і юнага В.Краўчанка, з задавальненнем спявалі і танцавалі. Усе мамы атрымалі ганаровае званне "Супер-мама!" і маленькія сувеніры, а гледачы - проста выдатны настрой! А ў канцы свята ўсе разам спявалі любімыя песні пад караоке!