Дзяржаўны сацыяльны заказ
На тэрыторыі Ашмянскага раёна з 2014 года рэалізуецца дзяржаўны сацыяльны заказ, які фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльна-медыцынскіх паслуг медыцынскай сястрой.
Трэці год выканаўцам дзяржаўнага сацыяльнага заказу з'яўляецца Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (далей - БТЧК). Медыцынская сястра міласэрнасці БТЧК аказвае сацыяльна-медыцынскія паслугі дзесяці грамадзянам, няздольным да самаабслугоўвання з частковай стратай рухальнай актыўнасці.
Паслуга грамадзянам прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове на падставе дагавора і ў адпаведнасці з заключэннем ўстановы аховы здароўя.
Аказанне сацыяльна-медыцынскіх паслуг накіравана на задавальненне патрэбнасці грамадзян у дадзеных паслугах, на станоўчы фізічны і псіхалагічны стан абслугоўваемых грамадзян.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне Ашмянскага райвыканкама паведамляе аб тым, што конкурс на аказанне
сацыяльных паслуг з дапамогай выканання дзяржаўнага сацыяльнага заказу –
сацыяльная паслуга (сацыяльная рэабiлiтацыяiнвалiдау по зроку) № 1, абвешчаны 13.11.2019 года, прызнаны
адбыўшымся. Пераможцам абраная Гродзенская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства iнвалiдау па
зроку».
Тэлефон адказнай асобы: 801593 45314
пратакол 1
пратакол 2
вынік
Заданне
Паведамленне