Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Канцэрт Гродзенскай дзіцячай філармоніі

   Людзі заўсёды рады гасцям, асабліва, калі гэтыя госці прывозяць з сабой добры настрой і станоўчыя эмоцыі. Менавіта такой і з’явілася сустрэча вучняў з Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў з артыстамі з Гродзенскай абласной філармоніі: цёплай, пазітыўнай, пазнавальнай.
   Канцэрт адбыўся 13 кастрычніка і быў прымеркаваны да Міжнароднага Дня маці. Ён насіў сімвалічную назву «Пяшчотнай, ласкавай самай...» і прайшоў у вясёлай і нязмушанай абстаноўцы. У зале школы не было свабодных месцаў: прыйшлі паглядзець на выступленне як навучэнцы розных аддзяленняў, так і настаўнікі, і бацькі. Артысты здолелі надаць вечару святочнае гучанне.
   Кожны нумар быў настолькі яркім, што гледачы доўга не адпускалі артыстаў са сцэны. Асабліва запамінальным было выступленне вакальнага квартэта, які выконваў кампазіцыю гурта Naviband, а таксама баяніста Г. Сідарчука, які віртуозна выканаў рэпертуар Пятра Дрангі.


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.