Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бацькоўскі сход і канцэрт харавога аддзялення

   14 лістапада ў зале ДУА "Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў" прайшоў бацькоўскі сход і канцэрт харавога аддзялення. Выступленне для бацькоў заўсёды здаецца больш хвалюючым, таму кожны з юных артыстаў хваляваўся перад выхадам на сцэну.
   Найбольшую цікавасць у гледачоў выклікаў дуэт Саўрыновіч Анастасіі (1 клас) і Яўгена Казлоўскага (2 клас), настаўнік Шавердо А. І., імі была выканана "Песня катоў" муз.А.Шахава. Хлопцы выступалі вельмі артыстычна, дапамагаў стварыць вобраз кацянят "лёгкі грым". Здзівіла і захапіла выступленне Настассі Сямёнавай (7 клас), настаўнік Рагачова А. Д. Яна выканала беларускую народную песню "А ў полі бяроза". Былі прадэманстраваны і будучыя конкурсныя выступленні вакальнай групы "Маячок" (кір. Буйко Г. Э.).
    У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы малодшых класаў.І нягледзячы на тое, што правучыліся ў школе яны ўсяго 2 месяцы, ужо змаглі паказаць бацькам свае першыя поспехі.
   Далей загадчыца харавым аддзяленнем выступіла перад бацькам з справаздачай аб выніках I чвэрці і зачытала навукова-папулярны артыкул «Слуханне музыкі. Карысць і рэкамендацыі». Удзельнікі сходу даведаліся, якую музыку слухаць не толькі для задавальнення, але і для лячэння некаторых хвароб.
   Нязмушаная абстаноўка склалася і прыемная. Сход выліўся ў цёплую размову. Яго ўдзельнікі пайшлі дадому з ўдзячнымі ўсмешкамі і па традыцыі, якая ужо склалася раней,  панеслі з сабой буклет «Уплыў музыкі на развіццё матэматычных здольнасцяў дзіцей» (падрыхтавала выпускніца Корзан Ілона) для вывучэння ў хатняй абстаноўцы. Спадзяемся, гэта будзе тэмай для гутаркі з юнымі музыкамі ўжо за сценамі школы.

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.