28 лютага ў раённым Цэнтры культуры пройдзе конкурс патрыятычнай песні "Сэрца зямлі маёй"
20.02.2025
У чарговы раз у канцы лютага ў Ашмянах пройдзе раённы конкурс патрыятычнай песні «Сэрца зямлі маёй».
Прыняць удзел у конкурсе патрыятычнай песні з вядомымі або аўтарскімі творамі ваенных гадоў героіка-патрыятычнага зместу і сучаснай патрыятычнай песняй могуць юнакі і дзяўчаты ад 14 да 31 года.
Тэрмін падачы заявак - да 24 лютага.
Конкурс пройдзе 28 лютага ў раённым Цэнтры культуры г.Ашмяны.
Пачатак - у 12.00.