Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

7 красавіка ў Ашмянах адбудзецца раённы бацькоўскі сход

05.04.2024
7 красавіка ў Ашмянах адбудзецца раённы бацькоўскі сход
7 красавіка 2023 года ў 15.00 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага» адбудзецца раённы бацькоўскі сход па тэме «Бяспечнае дзяцінства: як выявіць і спыніць гвалт над дзіцем». У рабоце бацькоўскага сходу прымуць удзел прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Ашмянскага райвыканкама, спецыялісты УАЗ "Ашмянская цэнтральная раённая бальніца" і ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна".

Педагогамі-псіхолагамі ўстаноў адукацыі з законнымі прадстаўнікамі будзе праведзены практычны занятак "Усвядомленае бацькоўства".

З 14.00 у фае дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага» будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак па ўзаемадзеянні ўстановы адукацыі і сям'і.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.