Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі" прайшла ў СШ №1

06.05.2024
Акцыя
   Літаральна некалькі дзён аддзяляюць нас ад галоўнага вясновага свята-Дня Перамогі. Далёкі май 1945 года азнаменаваў пачатак мірнага жыцця і стаў самым доўгачаканым для тых, хто прайшоў цяжкімі дарогамі вайны. Гэтымі днямі па ўсёй краіне праходзяць сотні мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай даце.
   У рамках тыдня нацыянальнай сімволікі валанцёры райкама ГА "БРСМ" і члены першаснай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" СШ № 1 Імя М. Гружэўскага далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі". Яны павіншавалі супрацоўнікаў і гасцей установы адукацыі з надыходзячым святам 9 Мая і ўручылі сімвал праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» — бутаньерку, якая складаецца з яблыневага колеру і чырвона-зялёнай стужачкі. Квітнеючыя сады для многіх пакаленняў сталі сімвалам новых мірных перамог суверэннай Беларусі.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.