Амбасадара Славакіі ў Беларусі памежнікі падарылі чацвераногага сябра
13.07.2025
Сабака па мянушцы Зора, у перакладзе са славацкага-зара, чакаў свайго будучага гаспадара ў кіналагічным цэнтры органаў пагранслужбы ў Смаргоні.
Ёзэф Мігаш унёс значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі, і зараз ён вернецца на родную зямлю са шчанюком, падораным у якасці сімвала моцнага сяброўства Беларусі і Славакіі.
Антон Бандарэнка, начальнік службы інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю.