Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянцы ўшанавалі памяць воінаў, пахаваных у брацкай магіле на праваслаўных могілках

09.05.2024
Ашмянцы ўшанавалі памяць воінаў, пахаваных у брацкай магіле на праваслаўных могілках
9 Мая – Трыумфальная дата, якая нагадвае кожнаму беларусу пра сапраўдны подзвіг нашага народа ў барацьбе з ворагам. Многія адважныя воіны не дачакаліся светлага дня Перамогі, загінулі, абараняючы сваю краіну.

З ускладання кветак да брацкай магілы на праваслаўных могілках у Ашмянах пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі. 82 байцы, якія вызвалялі Ашмяны ў ліпені 1944 года, тут пахаваныя. Імёны многіх вызваліцеляў нам не вядомыя. Аднак вялікая падзяка і памяць назаўсёды застанецца ў сэрцах ашмянцаў. Аддаць даніну памяці воінам прыйшлі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі.

Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто да апошняга ўздыху змагаўся з ворагам, абараняў рубяжы сваёй краіны.
Пасля прысутныя ўсклалі кветкі да падножжа манумента ў знак падзякі за мір і светлую будучыню.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.