Дыялогавыя пляцоўкі. Куды можна накіраваць свае прапановы і ідэі па развіцці рэгіёна і краіны
01.12.2025
Дыялогавыя пляцоўкі. Важна Ваша меркаванне!
У Беларусі працягваюць працу дыялогавыя пляцоўкі. Іх сэнс у тым, каб пачуць кожнага, каму неабыякава, як мы будзем жыць заўтра, якім будзе наша грамадства. А таму абмеркавання закранаюць самыя розныя сферы нашага жыцця — Канстытуцыйнае рэфармаванне, эканоміку, адукацыю, медыцыну, маладзёжную палітыку, мясцовае самакіраванне, партыйнае будаўніцтва.
Свае прапановы і ідэі па развіцці нашага рэгіёна і краіны ў цэлым можа накіраваць кожны жыхар Ашмянскага раёна. Іх чакаюць на электронны адрас ideolog.rik@tut.by, а таксама ў раённым камітэце ГА БРСМ (кабінет 3 райвыканкама).
Выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю па розных пытаннях, унесці прапановы па зменах і дапаўненнях у заканадаўства, выступіць з прыватнай ініцыятывай Ашмянцы таксама могуць, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную раённага аб'яднання прафсаюзаў. Дарэчы, сваю працу грамадская прыёмная працягне 2 і 16 снежня з 10.00 да 13.00 па нумары (8-01593) 73332.
Усе паступілі меркаванні, ідэі і прапановы плануецца абмеркаваць на раённай дыялогавай пляцоўцы, за датай правядзення якой сачыце ў нашых навінах. Пасля атрыманыя прапановы лягуць у аснову падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу для вызначэння асноўных напрамкаў развіцця краіны на найбліжэйшыя гады.