Юрый Дрэмлюк: "Кожны беларус адказны за лёс краіны"
07.02.2025
Юрый Дрэмлюк, дырэктар ААТ «Ашмянскі мясакамбінат»:
- Адным з самых яркіх і глыбокіх момантаў Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу сталі тры важныя пытанні да народа, зададзеныя Кіраўніком дзяржавы. Гэтыя пытанні-хутчэй важкі пасыл задумацца пра галоўнае. Кожны беларус адказны за лёс краіны і кожны павінен для сябе адказаць: «Ці гатовы ён нешта зрабіць, каб краіна развівалася, каб захоўвалася незалежнасць нашай дзяржавы?».
Безумоўны водгук у беларускага народа і прадстаўнікоў улады знайшлі тэзісы аб захаванні суверэнітэту, адзінства, міру, аб прыярытэтах у сацыяльнай палітыцы дзяржавы... як кіраўнік прадпрыемства перапрацоўчай прамысловасці, я пачуў аб напрамках і перспектывах у развіцці эканомікі.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на гібрыдных войнах, санкцыйнай палітыцы, сусветнай барацьбе за рэсурсы. У свеце адчуваецца недахоп харчовых тавараў, у тым ліку і мясапрадуктаў. На сённяшні дзень складваецца не самая дрэнная кан'юнктура для працы, таму неабходна прыкласці ўсе сілы, каб вырабляць якасную прадукцыю, забяспечваць экспартныя пастаўкі і паступленне валюты краіну.
Ашмянскі Веснік