На Ашмяншчыне працягваецца рэалізацыя праекта "Вакцынацыя супраць COVID"
11.08.2025
На Ашмяншчыне працягваецца рэалізацыя праекта рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ""вакцынацыя супраць COVID".
Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Вольга БАРЫСЕНКА-Рабко, працуючы над праектам, валанцёры Чырвонага Крыжа разам з медыкамі выязджаюць у аддаленыя вёскі, распавядаюць пенсіянерам пра важнасць вакцынацыі, а жадаючых атрымаць прышчэпку ад віруса дастаўляюць у медустановы. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву Ашмянскай ЦРБ і сельскіх медустаноў з валанцёрамі ў жыхароў раёна ёсць магчымасць не толькі вакцынавацца ў раённай бальніцы, але заадно прайсці дадатковае абследаванне: зрабіць флюараграфію, кардыяграму, наведаць вузкіх спецыялістаў.