Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Павага, клопат, адказнасць": акцыя да Дня пажылых людзей праходзіць у Ашмянскім раёне

28.09.2024
У Ашмянскім раёне дэкада "Залаты ўзрост" пачалася дыялогавай пляцоўкай "Пажылым – клопат, увага і льгота".

У рамках акцыі пройдуць тэматычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі і культуры раёна, ушанавання ветэранаў працы і пажылых людзей у працоўных калектывах. Намаганні грамадскіх арганізацый, кіраўнікоў прадпрыемстваў будуць накіраваны на аказанне дапамогі пажылым людзям. Спартыўныя мерапрыемствы, канцэрты, вечары адпачынку, дні адкрытай інфармацыі, тэматычныя акцыі – гэта і многае іншае запланавана для прыцягнення ўвагі грамадскасці, моладзі, працоўных калектываў да праблем пажылых людзей, аказання ім неабходнай дапамогі, для праявы клопату і ўвагі да людзей залатога ўзросту.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.