Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Персаніфікаваны ўлік грамадзян

29.03.2024
Персаніфікаваны ўлік грамадзян
   Пры звароце за назначэннем пенсіі пацвярджэнне стажу і заробку за перыяды работы пасля 1 студзеня 2003 года ажыццяўляецца на падставе звестак персаніфікаванага ўліку.
   Кожнаму працуючаму грамадзяніну органамі фонду адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак, на якім назапашваецца інфармацыя аб працоўным стажы, сумах выплат (даходу), на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, налічаных і выплачаных абавязковых страхавых узносах, сумах і перыядах дапамог па часовай непрацаздольнасці і інш.
    Важна! На памер будучай пенсіі ўплываюць працягласць стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў і памер заробку, з якога выплачаныя ўзносы.
Каб пераканацца ў дакладнасці прадстаўленых звестак аб стажы і заробку, грамадзяне маюць права атрымаць інфармацыю, якая змяшчаецца ў іх індывідуальным асабовым рахунку.
   Спосабы атрымання інфармацыі з індывідуальнага асабовага рахунку:
   Па атрыманне інфармацыі можна звярнуцца ў аддзяленні «Белпошты» і «Белтэлекама». Спіс такіх аддзяленняў "Белпошты" і "Белтэлекама" размешчаны на сайце Фонду (адрас сайта: ssf.gov.by) у раздзеле "е-сэрвісы".  Пры звароце пры сабе неабходна мець дакумент які сведчыць асобу і пасведчанне сацыяльнага страхавання. Паслуга прадастаўляецца на платнай аснове.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.