Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербную нядзелю

09.04.2024
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербную нядзелю
Урачыстая літургія і асвячэнне вярбы адбылося ў храме Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах.

Сёння праваслаўныя пазнаюць адзін аднаго па галінках вярбы ў руках. Цэрквы, вуліцы, хаты расфарбаваныя рознаквеццем вербных букецікаў. Яны ўпрыгожаныя на любы лад – можна нават праводзіць конкурс праваслаўных фларыстаў. Зрэшты, гэта прыгожая, але сучасная і неабавязковая прыкмета – увіваць вярбу стужкамі і штучнымі кветкамі. Галоўнае ў гэтых галінках тое, што ідзе ад старажытнасці, – іх асвечанасць.

Акропленыя святой вадой галінкі вернікі нясуць дадому. Вярбу трэба размясціць ля іканастаса: да наступнай Вербніцы яна будзе абараняць жытло ад нядобрай сілы.

Асаблівасць сённяшняй службы – усё святары ў зялёных уборах. Колер веснавога лісця сімвалізуе абуджэнне прыроды і адраджэнне жыцця.

Вербная нядзеля – знак нашага прывітання Хрысту. Заўтра пачынаецца тыдзень вялікіх выпрабаванняў, якія, згодна з Пісаннем, выпалі на долю Ісуса. Вернікі падзяляюць іх па-свойму: на Страсную сядміцу самы строгі пост, асаблівая малітва і пакаянне. А затым – Уваскрэсенне Хрыстова!

Падрабязна >> АВ
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.