Святлана Антановіч: "улада ў Беларусі слухае і чуе грамадзян»
20.12.2025
Святлана Антановіч, выхавальнік Навасёлкаўскага НПК:
- Сацыялагічнае даследаванне паказала, што ўлада ў Беларусі слухае і чуе грамадзян. Менавіта наша меркаванне прадвызначае лёс многіх дзяржаўных рашэнняў.
Тым больш, трэба быць упэўненым у гэтым напярэдадні важнай палітычнай падзеі-рэспубліканскага рэферэндуму. Многія сапраўды разумеюць, што ўжо наспелі змены ў асноўны закон краіны.
Наша краіна вядзе самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку і тое, якой яна будзе, залежыць толькі ад беларусаў.
Што тычыцца Саюзнай дзяржавы, мне імпануюць даўнія сяброўскія адносіны з Расіяй, але толькі пры ўмове, што гэта саюз роўных дзяржаў.
Без сумневу, будучыня Беларусі — гэта нашы дзеці, якіх мы вучым і выхоўваем і тое, у якой краіне яны будуць жыць, залежыць толькі ад нас.