Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Ашмянах праходзіць рэспубліканская спартакіяда па гандболе

09.12.2024
У Ашмянах праходзіць рэспубліканская спартакіяда па гандболе
   У Ашмянах у рамках рэспубліканскай спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу праходзіць турнір па гандболе сярод юнакоў 2007-2008 гадоў нараджэння.
   У спаборніцкія дні на полі выходзяць восем каманд: зборныя з Ашмянаў, Гомеля, Брэста, Гродна, Лепеля, каманда РЦАП г.Мінска, СКА-1 і СКА-2. Галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Мікалаевіч Тадарашка, суддзя міжнароднай катэгорыі.
   Дні спаборніцтваў для ўсіх гульцоў вельмі хвалюючыя і напружаныя, напоўненыя азартам і духам суперніцтва. Лідзіруе пакуль Мінска каманда СКА-1, следам у турнірнай табліцы размяшчаецца Зборная Гродна і Брэста. Аб поспехах ашмянскіх гандбалістаў казаць пакуль рана. Вынікі будуць падведзеныя ў фінальны дзень спартакіяды-у пятніцу, 10 снежня. У гэты ж дзень пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў Рэспубліканскай спартакіяды.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.