У раённым цэнтры культуры пройдзе " Адкрытая прыёмная для бізнесу»
06.09.2025
Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт запрашае суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (уключаючы фермерскія гаспадаркі і самазанятых фізічных асоб) 9 верасня 2022 г.з 13.00 да 14.30 на мерапрыемства «адкрытая прыёмная для бізнесу», якое адбудзецца ў раённым Цэнтры культуры (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 89).
У рамках планаванага мерапрыемства, усім зацікаўленым будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю ў кваліфікаваных спецыялістаў службаў і ведамстваў Гродзенскага аблвыканкама.