Першая дапамога
Штогод, у другую суботу верасня ў многіх краінах адзначаецца Сусветны дзень першай дапамогі.
Спецыялісты і валанцёры Ашмянскай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правялі майстар-клас для работнікаў УА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», якія падкрэсліваюць важнасць ўмення аказаць першую дапамогу.
Яны расказалi прысутным аб прыёмах аказання першай дапамогі пры пагрозах жыцця і неадкладных сітуацыях, паказалі на добраахвотніках і манекенах, як дапамагчы, а не нашкодзіць, як правесці сардэчна-лёгачную рэанімацыю даросламу чалавеку, што рабіць у выпадку непраходнасці дыхальных шляхоў у дзiцяцi, як дапамагчы чалавеку без прытомнасці да прыбыцця хуткай дапамогi.
Кожны з удзельнікаў падчас майстар-класа сам змог паспрабаваць аказаць дапамогу пацярпелым. Бо часам досыць простыя дзеянні могуць выратаваць жыццё. Галоўнае ведаць, што і як рабіць.
Мэта аказання першай дапамогі – правядзенне пацярпеламу неабходных найпростых мерапрыемстваў для выратавання яго жыцця, памяншэння яго пакут і папярэджання развіцця магчымых ускладненняў.
Прафесійна такую дапамогу аказваюць, вядома ж, медыкі, але, як паказвае жыццё, сітуацыі, якія патрабуюць аказання экстранай медыцынскай дапамогі, ўзнікаюць часцей за ўсё нечакана, ва ўмовах дэфіцыту часу і нярэдка ў адсутнасць людзей з медыцынскай адукацыяй. Таму важна ў такіх сітуацыях, калі дарага кожная секунда, усім, хто стаў іх удзельнікам, не паддавацца паніцы, дзейнічаць хутка і рашуча.