13 ліпеня прамую лінію і прыём грамадзян правядзе старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Андрэевіч Дарожка
12.07.2025
Падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян можна падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця горада, выказацца наконт работы службовых асоб органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый. Прыём грамадзян пройдзе ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да працы чыноўнікаў з грамадзянамі.
Звярнуцца на прамую тэлефонную лінію і задаць пытанне можна па тэл. 8(0152) 62-63-30.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 8(0152) 62-69-16 и 62-69-31.