13 сакавіка натарыусы Гродзенскага натарыяльнага акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян
10.03.2025
13 сакавіка натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, якая праводзіцца Беларускай натарыяльнай палатай і прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Гродзенскай вобласці.
На працягу працоўнага дня атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў змогуць усе зацікаўленыя жыхары Гродзеншчыны і госці нашага рэгіёну.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by. у раздзеле "знайсці натарыуса".