Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Навядзенне парадку на зямлі, сацзабеспячэнне, працаўладкаванне. Прамую тэлефонную лінію правёў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў

06.08.2024
Навядзенне парадку на зямлі, сацзабеспячэнне, працаўладкаванне. Прамую тэлефонную лінію правёў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў
   За дзве гадзіны паступіла 16 званкоў. З пытаннямі да кіраўніка вобласці звярнуліся гарадзенцы, а таксама жыхары Слонімскага, Смаргонскага, Воранаўскага і Гарадзенскага раёнаў.
   Гродзенцы выказалі падзяку за навядзенне парадку ў мікрараёне Фолюш. Яны зацікаўленыя ў тым, каб працы прадоўжыліся і быў наведзены парадак у пойме ракі Ласасянкі. Уладзімір Краўцоў даў даручэнне кіраўніцтву гарвыканкама ўзяць гэтае пытанне на асаблівы кантроль. Да канца года на Фолюшы працягнецца добраўпарадкаванне мікрараёна. А ў 2023-2024 гадах на месцы былой вайсковай часткі плануецца будаўніцтва жылля, новых паркаў і сквераў, зон адпачынку.
   Супраць ўзвядзення вышыннага жылога дома на пустцы на вуліцы Горкага ў абласным цэнтры каля кветкавага магазіна «Фіялка» выказаліся жыхары бліжэйшых дамоў.
   Мінчанін, які патэлефанаваў сёння на прамую лінію ў аблвыканкам, занепакоены навядзеннем парадку на могілках у аграгарадку Юрацішкі. Тут неабходна прыбраць аварыйныя дрэвы.
   Самотную жыхарку Смаргоні абслугоўвае сацработнік, аднак яна лічыць, што ёй штодня неабходная дапамога. Вырашэннем пытання зоймуцца органы сацыяльнай абароны.
   У садаводчым таварыстве "лесавод-Чэхаўшчызна" ў Гродзенскім раёне паўсталі пытанні з забеспячэннем электраэнергіяй. Дапамогу ў вырашэнні праблемы садоўнікам акажуць абласная служба ЖКГ « "Гроднаэнерга" і Гродзенскі райвыканкам.
   Старшыня аднаго з гродзенскіх ЖБВК звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўстаноўцы шлагбаўма. Разбірацца ў сітуацыі будзе Гродзенскі гарвыканкам.
   Якія паступілі ў час прамой лініі звароты будуць уважліва вывучаны, будуць прыняты аптымальныя меры.

"Гродзенская праўда"
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.