Фотаконкурс "Смайл"
Усмешка - гэта цуд! Усмешка - гэта тое, што аб'ядноўвае людзей розных нацыянальнасцей і ўзростаў! Нішто так не ратуе ад суму і смутку, як усмешка блізкага чалавека!
У Ашмянскім раённым цэнтры культуры гэтай восеньскай парой можна было сагрэцца ад усмешак на фотаздымках, якія былі прадстаўлены на фотаконкурс "Смайл". У конкурсе прынялі ўдзел 22 чалавекі, якія прадставілі 43 фатаграфіі.
Падвялі вынікі і правялі ўзнагароджанне пераможцаў на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню маці, якое прайшло ў раённым цэнтры культуры 13 кастрычніка. Пераможцы былі вызначаны ў чатырох намінацыях. У намінацыі "Усмешка ў асобах" пераможцам стала Эвеліна Бабраўніцкая з фатаграфіяй "Там, дзе лета". У намінацыі "Усмешка лета" перамагла Валерыя Пракопчык, яе фатаграфія "500 дзён лета". Лепшай фатаграфіяй у намінацыі "Смех без правілаў" стаў "Каціны калаж", які падрыхтаваў Дзмітрый Смагур. У намінацыі "Гумар у руху" перамагла Лаліта Руткоўская з фатаграфіяй "Весялосць ў палёце".
Намінацыя "Смех без правілаў"
Фота "Каціны калаж"
Дзмітрый Смагур
Намінацыя "Усмешка лета" Намінацыя "Усмешка ў асобах"
Фота "500 дзён лета" Фота "Там, дзе лета"
Валерыя Пракопчык Эвеліна Бабраўніцкая
Намінацыя "Гумар у руху"
Фота "Весялосць ў палёце!"
Лаліта Руткоўская