Танцавальны вечар адпачынку
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” штомесяц праводзіцца танцавальны вечар адпачынку. 3 жніўня 2017 года наведвальнікі аддзялення ўдзельнічалі ў танцавальна-забаўляльнай праграме “Ах, лета!”, дзе кожны змог далучыцца да танцавальнага мастацтва. Рэгулярныя заняткі танцамі - надзейны спосаб трымаць сябе ў выдатнай фізічнай форме, гэта магчымасць выразіць сябе!