Тут ужо было не да сур'ёзнасці
1 верасня, пасля ўрачыстай лінейкі ў школе, прыбраныя і сур'ёзныя вучні сабраліся ў сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны. І тут ужо было не да сур'ёзнасці! Весела правесці адзін з апошніх дзён канікул у кампаніі сяброў дзецям прапанавалі смешныя клаўнесы Ірыска і Карамелькі, якія няспынна задавалі дзецям цікавыя займальныя пытанні, з якімі дзеткі паспяхова спраўляліся. А нястомная Баба Яга са сваім дружком Олухам спрабавалі згарнуць дзяцей з сцяжынкі ведаў у Балота невукаў. Але рабяты разам з адважнай Чырвонай Шапачкай атрымалі перамогу над шкоднымі героямі і пераадолелі ўсе перашкоды на шляху ў краіну ведаў!