Выбірай сэрцам
У 2017 годзе БТЧК ініцыявала правядзенне кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбирай сердцем!», мэта якой - праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, фактарах рызыкі іх развіцця і мерах прафілактыкі.
14 кастрычніка ў ДУК "Ашмянскі раённы цэнтр культуры» у рамках праекта «Вовлечение сообществ в продвижение здорового образа жизни» Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Швейцарскага Чырвонага Крыжа і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, прайшла творчая сустрэча з Юрыем Жыгамонтам "Выбирай сердцем!».
Акцёр распавёў гісторыі пра Беларусь, пакінутыя за кадрам перадачы «Падарожжа дылетанта», адказаў на пытанні гледачоў, а таксама падзяліўся вопытам, як пераадолеў сур'ёзнае захворванне, каб працягнуць падарожжа.