Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Захавай сваё жыццё-зрабі свой выбар!

   1 cнежня ў сельскім клубе аг.Станцыя Ашмяны адбыўся канцэрт-акцыя "Захавай сваё жыццё-зрабі свой выбар!", прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. У чарговы раз падымалася адна з самых вострых праблем чалавецтва: небяспека заражэння ВІЧ-інфекцыяй. Удзельнікі акцыі падтрымлівалі сваім выступам  лозунг  "Разам супраць ВІЧ!" і міжнародную арганізацыю "ГЛОБУС" - глабальнае аб'яднанне намаганняў супраць СНІДу. У аснове гэтай арганізацыі ляжыць адзін з галоўных фактараў ВІЧ-прафілактыкі. Гэта - прадастаўленне моладзі аб'ектыўнай, не прадузятай інфармацыі без натацый і запалохвання і не толькі пастаноўка праблемы, але і прапанова яе рашэнняў.


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.