Літаратурна-музычны вечар Мову родную шануйце!
25 лютага ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы: літаратурна-музычны вечар «Мову родную шануйце!» і майстар-клас па беларускім народным танцам з удзелам студэнцкага этнаграфічнага таварыства і капэлы "На Таку". На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх паэтаў, быў паказаны відэафільм пра першадрукара - Францыска Скарыну, гучалі песні на роднай мове ў выкананні Дзіяны Анапрыенка і Анастасіі Пясецкай. Падзяліцца сваёй творчасцю, любоўю да Радзімы і роднай мовы прыйшлі мясцовыя паэты: Яўген Куст і Валянціна Ліштван.
Беларускія танцы з удзельнікамі студэнцкага этнаграфічнага таварыства пад музыку ў выкананні гармоніка і скрыпкі спадабаліся ашмянцам і яны з задавальненнем прымалі ў іх ўдзел.
