Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231103, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта :
Ispolkom@oshmiany.gov.by 
(для деловой переписки)
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25
4 августа 2020

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне

   Сёння, чацвёртага жніўня, па ўсёй краіне пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яно будзе працягвацца па восьмае жніўня.
   На ўсіх участках створаны неабходныя ўмовы для камфортнага галасавання грамадзян. Меры засцярогі супраць распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі таксама выконваюцца.
   У першы дзень галасавання мы наведалі Кальчунскі ўчастак для галасавання №12, які размясціўся ў фае мясцовага аддзела культуры і вольнага часу (вул. Заводская, 1А). Усе члены камісіі — у індывідуальных сродках бяспекі. Наведвальнікі ўчастка могуць апрацаваць рукі дэзсродкам.
   Члены камісіі апячаталі ўрну для бюлетэняў, тым самым запусцілі працэс галасавання.
   Першым, хто вырашыў  выканаць свой грамадзянскі абавязак, стаў Уладзіслаў Красноўскі, мясцовы жыхар, які лічыць, што ігнараваць выбары нельга, і кожны з нас павінен прыняць удзел у важнай для краіны падзеі.
   Ад нашага выбару залежыць тое, як будзе развівацца і існаваць краіна, у якой мы жывём. Наш голас – важны.
   Прагаласаваць можна на ўчастку, на тэрыторыі якога вы зарэгістраваны па месцы жыхарства ці месцы знаходжання, з дзесяці раніцы да сямі вечара (перапынак з чатырнаццаці да шаснаццаці гадзін) – датэрмінова, і ў асноўны дзень – дзявятага жніўня – з васьмі раніцы да васьмі вечара.

Ашмянскі Веснік