Гольшанский замок- 2017
У Гальшанах у восьмы раз адбыўся рэгіянальны фестываль “Гальшанскі
замак”, які ў гэтым годзе быў прысвечаны 595- годдзю ўступлення ў шлюб
Соф’і Гальшанскай з польскім каралём Ягайлам. Пачаўся ён з ускладання
кветак да памятнага знаку родапачынальніцы дынастыі Ягелонаў і
тэатралізаванага шэсця да руін замка.
Як звычайна, на фестываль
з’ехалася шмат гасцей – прыхільнікаў сярэдневечнай культуры, каб
атрымаць асалоду ад насычанай, разнастайнай праграмы на працягу дня:
рыцарскія і конныя турніры, турніры лучнікаў, майстар-класы па хаджэнню
на хадулях і сярэдневечных танцах, цікавыя прадстаўленні вулічнага
тэатра “”Вір” і конна-спартыўнага клуба “Залатая шпора”, канцэртныя
выступренні гуртоў сярэдневечнай музыкі і многае іншае. Шмат цікавых
майстар-класаў для гледачоў было прапанавана і па народных рамёствах. А
таксама кожны жадаючы мог пастраляць з лука, пабіцца на мячах, пакатацца
на конях. Для дзяцей была арганізавана дзіцячая пляцоўка з шматлікімі
атракцыёнамі і гульнямі.
Закончыўся фестываль начным штурмам крэпасці і феерверкам.


