Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Анонсы
17.02.2021

Напярэдадні Дня роднай мовы прапануем паўдзельнічаць у цікавым відэапраекце

Напярэдадні Дня роднай мовы (21 лютага) прапануем паўдзельнічаць у цікавым відэапраекце. Умовы: ✅Здыміце на відэа, як вы чытаеце ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» ✅Дашліце нам яго на электронную пошту oshbyvideo@gmail.com З усіх дасланых матэрыялаў мы абярэм лепшыя і аб’яднаем іх у адно відэа. Здымаць можна на любыя прылады (тэлефон, фотаапарат, відэакамера). Вось той самы ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя, – К вясне б маёй хацеў вярнуцца. Вясна, вясна! Не для мяне ты! Не я, табою абагрэты, Прыход твой радасны спаткаю, – Цябе навек, вясна, хаваю. Назад не прыйдзе хваля тая, Што з быстрай рэчкай уплывае. Не раз яна, зрабіўшысь парам, На крыллях сонца дойдзе к хмарам Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе – Ніхто з граніц сваіх не выйдзе, З законаў, жыццем напісаных, Або на дол спадзе ў туманах. Але хто нам яе пакажа? На дол вадой ці снегам ляжа? Не вернешся, як хваля тая, Ка мне, вясна ты маладая!..