Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.05.2023

14 мая ў Ашмянах адзначаць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна

14 мая Беларусь адзначыць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Кожны з іх беларусы выбіралі самастойна і разам. У такім «трыадзіным» фармаце — упершыню: адпаведны ўказ прэзідэнта быў падпісаны 12 красавіка, гэты дакумент зацвердзіў новую назву свята, якое дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны. Але не толькі гэта аб'ядноўвае іх: усе тры сімвала прынятыя на аснове ўсенароднага абмеркавання. У 2021 годзе ў Ашмянах ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта плошча Дзяржаўнага сцяга, якая стала знакавым месцам для ашмянцаў і гасцей райцэнтра. У нядзелю менавіта тут пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У рамках урачыстасці, якая пачнецца ў 11.00, адбудзецца цырымонія развітання з піянерскім гальштукам, уступленне ў шэрагі БРСМ, канцэртная праграма творчых калектываў Ашмянскага раёна.