Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.03.2020

20 сакавіка 2020 г. адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Пінчука Паўла Вячаслававіча

   20 сакавіка 2020 г. з 11.00 да 12.00 адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Пінчука Паўла Вячаслававіча з жыхарамі Ашмянскага раёна.    Па заканчэнні "прамой лініі" ў кабінеце № 71 (5 паверх) будынка Ашмянскага райвыканкама па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103, з 12.00 да 13.00 будзе праведзены асабісты прыём грамадзян.    Падчас «прамой лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.    Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да працы чыноўнікаў з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.    Выказаць прапановы і задаць пытанні вы можаце па тэлефоне: 4-39-27    Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 4-31-88 штодня з 8.00 да 17.00 гадзін, у сераду-з 8.00 да 20.00 гадзін.