Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.04.2023

7 красавіка ў Ашмянах адбудзецца раённы бацькоўскі сход

7 красавіка 2023 года ў 15.00 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага» адбудзецца раённы бацькоўскі сход па тэме «Бяспечнае дзяцінства: як выявіць і спыніць гвалт над дзіцем». У рабоце бацькоўскага сходу прымуць удзел прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Ашмянскага райвыканкама, спецыялісты УАЗ "Ашмянская цэнтральная раённая бальніца" і ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна". Педагогамі-псіхолагамі ўстаноў адукацыі з законнымі прадстаўнікамі будзе праведзены практычны занятак "Усвядомленае бацькоўства". З 14.00 у фае дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага» будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак па ўзаемадзеянні ўстановы адукацыі і сям'і.