Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.04.2020

Адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія для дапамогі хворым дзецям

   Гродзенскім аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія па зборы сродкаў на лячэнне хворых дзяцей, набыццё дарагога абсталявання, прэпаратаў і пасляаперацыйнага медыцынскага сыходу ў рамках штогадовай дабрачыннай акцыі «Анёл у тваім сэрцы». Пра гэта паведаміла раённай газеце дырэктар Ашмянскага раённага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" Ганна Амбражэвіч.    Дабрачынны тэлефон " Беларускага дзіцячага фонду 8-902-214-1111. Паслуга платная. Кошт званка-3 рублі. Застаючыся на лініі, вы даяце згоду на гэтую аплату. Званкі прымаюцца са стацыянарнага тэлефона.Таксама Ганна Амбражэвіч адзначыла, што раённаму аддзяленню Дзіцячага фонду ад ТАА "Фармтэхналогія" паступіла дабрачынная дапамога ў выглядзе лекавых прэпаратаў, якія будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Ашмянскага раёна.    Гродзенскім аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" аказана спонсарская дапамога на набыццё сродкаў дэзінфекцыі для ўстаноў адукацыі і дамоў сямейнага тыпу нашага раёна. "Ашмянскі Веснік"