Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.10.2020

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у праекте “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае вас прыняць удзел у чарговай частцы праекта “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”. Наша чарговая сустрэча будзе прысвечаная самаму значнаму і самаму вялікаму музейнаму экспанату – будынку сінагогі. Мэта нашай сустрэчы – сабраць і надзейна зафіксаваць вусныя ўспаміны пра гэтае месца, і, калі атрымаецца вызначыць ягонае месца ў сучаснай памяці жыхароў Ашмян. Шчыра запрашаем вас да нас у музей, будзем радыя пачуць вашыя гісторыі знаёмства з сінагогай. Кожнага удзельніка чакае сувенір ад музейных супрацоўнікаў. Мы клапоцімся пра нашых наведвальнікаў. Мы прынялі ўсе меры для прафілактыкі каранавіруса: бяспечная дыстанцыя, дэзінфікцыйныя сродкі для рук. Мы хочам, каб кожны наведвальнік адчуваў сябе бяспечна і сышоў ад нас толькі з добрымі эмоцыямі і выдатным настроем! Сустрэча адбудзецца 23 кастрычніка ў 15:00. Адрас музея: Ашмяны, вул.Савецкая, 128 Тэлефон для даведак 7 67 52, 7 67 53 Чакаем вас!