Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.04.2023

Ашмянцы прынялі ўдзел у кірмашы «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня»

Штогадовае рэгіянальнае свята-кірмаш — гэта не толькі гандаль і выстава велікоднай атрыбутыкі, а найперш свята светлага прадчування, чыстых думак, прыемных сустрэч і добрых вестак. Як адзначыла кіраўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ашмянскага РЦК Валянціна Свірская, на сёлетнім свяце ў гістарычным цэнтры Гродна можна было і душой адпачыць, і ўсебакова падрыхтавацца да Вербніцы ды Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Велікодныя паштоўкі, саламяныя кошыкі, сурвэткі са святочнай сімволікай, традыцыйнае печыва — лепшыя ўмельцы Гродзеншчыны прывезлі ў абласны цэнтр мноства непаўторных, адзіных у сваім родзе вырабаў. Ашмянскія майстры прадставілі на Гарадзенскім кірмашы сувеніры з прыродных матэрыялаў з велікоднай тэматыкай, вязаныя мяккія цацкі, вырабы з гліны і тэкстыльныя лялькі. У канцэртнай святочнай праграме прыняў удзел народны калектыў “Жытніца” Кракоўскага аддзела культуры і вольнаг часу. Народныя фальклорныя спевы ў чарговы раз нагадалі аб самабытнасці і непарушнай шчырай любові да творчасці і роднай зямлі.