Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.02.2023

Ашмяны будуюцца і растуць

У 2022 годзе ў Ашмянскім раёне пабудавана 101 новая кватэра. Уведзена ў эксплуатацыю 9,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. У параўнанні з 2021 годам увод у эксплуатацыю жылля павялічыўся на 21,4 працэнта. Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, на будаўніцтва жылых дамоў у раёне выкарыстана 12,7 млн рублёў. Увод у эксплуатацыю жылля ажыццяўляўся пераважна за кошт сродкаў насельніцтва (42 працэнты ад агульнага ўводу жылля) і крэдытаў (пазык) банкаў (41,3 працэнта). Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 5, 2 тыс.квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 55, 7 працэнта ад агульнага ўводу жылля па раёне. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 2,9 тыс.квадратных метраў агульнай плошчы, што склала 31,5 працэнта ад агульнага ўводу жылля па раёне. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 82 кватэры агульнай плошчай 6,8 тыс.квадратных метраў, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай пабудавана 66 кватэр агульнай плошчай 5,7 тыс. квадратных метраў. Для шматдзетных сем'яў пабудавана 44 кватэры агульнай плошчай 3,4 тыс.квадратных метраў, арэнднага жылля дзяржаўнага, прыватнага жыллёвых фондаў – 11 кватэр агульнай плошчай 826 квадратных метраў, жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання – 10 кватэр агульнай плошчай 464 квадратныя метры.