Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.03.2020

"Ашмяны" занялі шостае месца ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе

   22 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Ашмянах прайшоў заключны матч чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе сезона 2019-2020 гг. ФСК «Ашмяны» прымаў на сваёй пляцоўцы каманду «Навагрудак» на матчы ў адказ за пятае і шостае месца.    У першай гульні футбалісты з Ашмянаў пацярпелі паразу з лікам 7: 5. Лік у матчы адкрыла Ашмянская каманда ў асобе Дзмітрыя Рыжко: першы забіты мяч гледачы ўбачылі толькі на васемнаццатай хвіліне першага тайма. Пасля прапушчанага гола госці актывізавалі свае дзеянні ў атацы і як вынік у першым тайме — чатыры галы ўляцелі ў вароты гаспадароў пляцоўкі.    У другім тайме Ашмянцы скарацілі разрыў у ліку. Тут выніковым дзеяннем адзначыўся Віктар Шашоў, але для перамогі гэтага ўсё роўна аказалася недастаткова. Па выніку сустрэчы "Ашмяны" саступілі "Навагрудку" з лікам 2: 4 і занялі шостае месца ў чэмпіянаце. Інга ГИЗ.