Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.04.2020

Чаму небяспечна спальваць сухую траву?

   Пах дыму ад вогнішчаў стаў традыцыйным суправаджэннем вясновых Уборак тэрыторый, пасля якіх у нашых вёсках і на дачах становіцца чысцей і ўтульней. І калі правілы захавання пажарнай бяспекі пры распальванні вогнішчаў у большасці сваёй выконваюцца, то «традыцыю» вясновых Палаў на працягу многіх гадоў не могуць зламаць ні эколагі, ні ратавальнікі-пажарныя.    - На мінулым тыдні сур'ёзная шкода ад выпальвання травы была прычыненая вёсцы Нарчы Шчучынскага раёна — - заўважыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага РАНС Вадзім Галгоўскі. - Агнём знішчана 22 дамы, сярод іх два жылыя. Сур'ёзнае ўзгаранне было зафіксавана і ў Іўеўскім раёне. Жахлівыя прыклады можна прыводзіць і далей. Палохае тое, што яны людзей не вучаць. І сёлета, як і летась, і пазамінулым гарыць трава на палях, на дачных участках, гарыць, трэба адзначыць, адкрытым агнём. І не сама ж яна загарэлася, а хтосьці яе падпаліў.    З адкрыцця вясновага сезона ў Гродзенскай вобласці зафіксавана больш за 90 выпадкаў загарання сухой травы. У Рэспубліцы толькі за адзін дзень, 7 красавіка, ратавальнікі ліквідавалі 112 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 54,028 га.    Пры парывістым ветры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка. Гэта абцяжарвае яго лакалізацыю і ліквідацыю, павышае верагоднасць таго, што полымя перакінецца на жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, лес, тарфяныя балоты. Дарэчы, тарфяныя пажары-самыя небяспечныя і няпростыя. Часта яны ўзнікаюць на асушаных тарфяных месцах, дзе няма вільгаці, як на балоце. Таму гараць тарфянікі ўнутры свайго пласта. Разгараюцца яны доўга, але і доўга гараць, павольна распаўсюджваючыся па ўсёй плошчы залягання торфу.    Палы сухой травы нярэдка прыводзяць да чалавечых ахвяр. Дым ад травяных пажараў можа стаць прычынай атручвання чалавека. Часта людзі атрымліваюць моцныя апёкі, спрабуючы самастойна справіцца з вогненнай стыхіяй.    Агнём знішчаецца мікрафлора глебы, зніжаецца яе ўрадлівасць. На выпаленай зямлі хутчэй растуць пустазелле, гінуць казуркі, якія летам павінны знішчаць шкоднікаў. У траве жывуць дробныя жывёлы, некаторыя птушкі ўюць гнязда на зямлі. Агонь іх знішчае цалкам. Але мы пра гэта чамусьці не задумваемся, пакідаючы пасля сябе папялішча. Нават штрафы не спыняюць.    За выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў можна атрымаць штраф паводле артыкула 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Памер штрафу-ад дзесяці да сарака базавых велічынь. Забараняе спальваць сухую расліннасць і яе рэшткі і Закон «аб раслінным свеце». У выпадку, калі выпальванне травы прывялі да вялікай шкоды, наступае крымінальная адказнасць (па артыкулах 270, 276 Крымінальнага кодэкса). Аліна БЕЛІЦКАЯ.