Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.05.2023

Для школьнікаў Ашмяншчыны прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок

Сёння ў школах Ашмянскага раёна прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок. На ўрачыстых лінейках за старанную вучобу, поспехі ў спорце і творчасці, актыўнасць у грамадскай дзейнасці вучні атрымалі заслужаныя ўзнагароды: дыпломы, граматы, медалі, падарункі і сувеніры. З пажаданнямі бяспечнага лета і добрага адпачынку да іх звярнуліся настаўнікі і госці святочных мерапрыемстваў. Наперадзе дзяцей чакаюць тры шчаслівыя летнія месяцы, напоўненыя яркімі падзеямі, падарожжамі і новымі знаёмствамі. Многія з іх будуць бавіць час у летніках, якія распачнуць сваю працу ўжо заўтра. Дарослыя паклапаціліся, каб аздараўленчая кампанія прайшла цікава, змястоўна і з карысцю.