Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.07.2023

Дзмітрый Гурскі прызначаны дырэктарам Ашмянскага РУП ЖКГ

Дзмітрый Віктаравіч Гурскі з 12 ліпеня 2023 года прызначаны дырэктарам Ашмянскага РУП ЖКГ. Дзмітрый Віктаравіч нарадзіўся 31 сакавіка 1986 года ў вёсцы Лубянка Смаргонскага раёна. У 2017 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 2006 года прайшоў працоўны шлях ад дапаможнага рабочага да галоўнага інжынера Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. З 2019 па 2022 год працаваў дырэктарам Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, з 2022 і па цяперашні час — дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Ашмянскі дражджавы завод».