Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.02.2024

Як рамантаваліся дарогі? Дзяржкантроль правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы

Вулічна-дарожная сетка з’яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў структуры раёна або горада і транспартна-эксплуатацыйны стан вуліц і дарог павінен падтрымлівацца на працягу ўсяго года. Таму вельмі важнай з’яўляецца ацэнка якасці і стану вулічна-дарожнай сеткі, на падставе якой вызначаюцца віды рамонтных мерапрыемстваў. Штогод з бюджэту выдзяляецца на ўтрыманне дарожнай гаспадаркі каля 60 млн рублёў. Аднак падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў 2023 годзе ў асобных раёнах вобласці не забяспечвалася своечасовае выкананне мерапрыемстваў па рамонце вуліц і дарог.Так, напрыклад, адставанне ў выкананні запланаваных аб’ёмаў работ па рамонце дарожнага палатна ў лістападзе было дапушчана ў Іўеўскім, Слонімскім і Смаргонскім раёнах. На праведзеную Камітэтам дзяржаўнага кантролю «гарачую лінію» па пытанні якасці аўтамабільных дарог па Гродзенскай вобласці паступіла 80 званкоў грамадзян з нараканнямі на існуючыя дэфекты дарожнага палатна, па большасці з якіх ужо прыняты меры. Так, напрыклад, выкананы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця дарогі ў в. Новая Руда Шчучынскага раёна, якая працяглы час знаходзілася ў нездавальняючым тэхнічным стане, меліся ямы. Таксама паўторна адрамантаваны ўчастак дарогі аг. Любча — в. Бор у Навагрудскім раёне. Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю і рамонт вулічна-дарожнай сеткі, на неабходнасць выканання патрабаванняў заканадаўства пры выкананні работ па рамонце і ўтрыманні дарог, а таксама на своечасовы і поўны разгляд зваротаў грамадзян з прыняццем дзейсных мер па ўхіленні дэфектаў дарожнага палатна.