Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.07.2023

Калектыў Ашмянскага раённага аддзела ўнутраных спраў падвёў вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе

У аддзеле ўнутраных спраў Ашмянскага райвыканкама адбылася аператыўная нарада, на якой разгледжаны вынікі аператыўна-службовай і аператыўна-вышуковай дзейнасці за шэсць месяцаў бягучага года і вызначаны задачы на наступны перыяд. У рабоце нарады прынялі ўдзел старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Вячаслаў Строчынскі, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па Гродзенскай вобласці ГУСБ МУС Дзмітрый Салдаценка, намеснік пракурора Ашмянскага раёна Святлана Малец, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віктар Мацэвіч, начальнік міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Валерый Галамбоўскі. Аналізуючы вынікі службовай дзейнасці за паўгоддзе, начальнік РАУС Анатоль Щастный адзначыў, што на тэрыторыі Ашмянскага раёна за шэсць месяцаў назіраецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (са 163 да 142). У выніку здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў пацярпела 83 чалавекі. У параўнанні з мінулым годам гэтая лічба скарацілася амаль на сорак адсоткаў. Дзякуючы суладнай працы праваахоўнікаў знізілася колькасць такіх злачынстваў, як прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, хуліганстваў, рабаванняў, разбойных нападаў. Аднак падстаў для самазаспакаення ў Ашмянскай міліцыі няма, бо на тэрыторыі раёна назіраецца рост забойстваў (з аднаго да двух), крадзяжоў (з 35 да 37), а таксама махлярстваў (з 9 да 13). На жаль, праваахоўнікам не ўдалося спрафілактаваць злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін – адно забойства адносіцца менавіта да гэтай катэгорыі. Разам з тым, якасна была арганізавана прафілактычная работа сярод непаўналетніх, што дазволіла не дапусціць злачынстваў у падлеткавым асяроддзі. Падкантрольнай аддзелу заставалася крымінагенная абстаноўка ў грамадскіх месцах, дзе адзначаецца зніжэнне злачынстваў (з 18 да 11). У тым ліку ўдалося пераламаць негатыўную тэндэнцыю павелічэння крымінальна каральных хуліганстваў (з 5 да 0), падкрэсліў у сваім выступе Анатоль Щастный. Значна зменшылася колькасць злачынстваў у сельскай мясцовасці (з 94 да 71). У сферы процідзеяння кіберзлачыннасці зарэгістравана 13 (-4) злачынстваў, з іх 11 – звязаныя з крадзяжамі маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Пільная ўвага праваахоўнікаў у другім паўгоддзі будзе накіравана на выпраўленне сітуацыі ў сферы бяспекі дарожнага руху, бо колькасць дарожна-транспартных здарэнняў павялічылася з двух да чатырох (адзін чалавек загінуў, пяць – атрымалі цялесныя пашкоджанні). Папераджальныя і прафілактычныя меры будуць накіраваны на зніжэнне злачынстваў, учыненых раней судзімымі, а таксама замежнымі грамадзянамі. Удзельнікі нарады адзначылі, што рэзервы для далейшага ўдасканалення работы, ліквідацыі і пераадолення негатыўных тэндэнцый у калектыву ашмянскіх праваахоўнікаў ёсць. Трэба будзе сканцэнтраваць намаганні па прафілактыцы і працаваць на апярэджанне. - Зніжэнне колькасці злачынстваў на тэрыторыі раёна сведчыць аб тым, што сітуацыя супрацоўнікамі аддзела кантралюецца на належным узроўні, — падкрэсліў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. - Насельніцтва вам давярае. У вас дастаткова кропак ўзаемадзеяння з органамі мясцовай улады, а таксама з суб'ектамі прафілактыкі. Намеснік начальніка УУС палкоўнік міліцыі Вячаслаў Строчынскі падзякаваў калектыву Ашмянскага РАУС за праведзеную працу і ўручыў супрацоўнікам аддзела заслужаныя ўзнагароды за эфектыўныя вынікі аператыўна-службовай дзейнасці, высокую прафесійную вывучку, праяўленую пры выкананні службовых задач. Падзяка начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама аб'яўлена памочніку дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Яўгену Кліму. Граматай упраўлення УУС аблвыканкама ўзнагароджаны оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Мікалай Сасім. Нагрудны знак УУС» за адзнаку " ўручаны ўчастковаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандру Галко. Шэраг супрацоўнікаў аддзела прымалі віншаванні ў сувязі з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання.