Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2023

Канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у Ашмянах

Пасля афіцыйных мерапрыемстваў - урачыстага мітынгу і ўскладання кветак да падножжа помніка на брацкай магіле, а таксама тэатралізаванага шэсця аўтамашын «Дарогамі Перамогі» – ашмянцам было прапанавана далучыцца да святочнага канцэрта на галоўнай плошчы горада, у якім прымалі ўдзел артысты беларускай эстрады Мікіта Фаміных, Улад Сазонаў і шоу-балет «Феерыя». Падчас канцэрта прагучалі не толькі песні ваенна-франтавой тэматыкі, але і кампазіцыі пасляваенных гадоў, сучасныя шлягеры, а таксама аўтарскія песні. Выступленне сталічных гасцей працягнулі народны ансамбль песні "Крыніцы", народны сямейны ансамбль "Граўжанцы" і народны ансамбль народнай песні "Жытніца", якія зарадзілі гледачоў энергіяй народных песень.