Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.04.2023

Месячнік па санітарнай ачыстцы і ўборцы ў Ашмянскім раёне набірае абароты

У горадзе і населеных пунктах раёна напярэдадні рэспубліканскага суботніка актывізавалася работа па навядзенні парадку. Зразумела, хтосьці працуе па плане-камунальнікі абразаюць дрэвы і падмятаюць вуліцы, займаюцца добраўпарадкаваннем, дарожнікі праводзяць ямачны рамонт і наносяць новую дарожную разметку. Не чакаючы афіцыйнага суботніка, ініцыятыўна працуюць і ў іншых установах і арганізацыях, чысцячы і ўпрыгожваючы прылеглую тэрыторыю: абразаюць кусты, высаджваюць кветкі, беляць дрэвы, фарбуюць бардзюры. На вачах вуліцы і двары зменьваюцца. Так трымаць, землякі!